У Хоцімскім раёне знайшлі цела 17-гадовага хлопца з прастрэленай галавой
У Хоцімскім раёне ў адной з вёсак знайшлі цела 17-гадовага хлопца з прастрэленай галавой. Ён загінуў ва ўласнай хаце ад стрэлу з паляўнічай стрэльбы ІЖ-17. Адна з версій — самагубства, паведаміла sputnik.by Аксана Салянюк, афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.
Цяпер праводзіцца праверка. Зброю і гільзы адправілі на экспертызу.