У Іспаніі затрымалі былога футбаліста "Барселоны" Дані Алвеса
Дані Алвес / Getty Images
У Іспаніі затрымалі былога футбаліста "Барселоны" Дані Алвеса. Яго падазраюць у сексуальных дамаганнях. У пятніцу ён прыехаў у адзін з паліцэйскіх участкаў Каталоніі для дачы паказанняў, адкуль быў адвезены ў суд, паведамляе lavanguardia.com.
Дані Алвес — бразільскі футбаліст, яму 39 гадоў. За сваю доўгую кар'еру ён выступаў за зборную Бразіліі, за такія клубы, як "Ювентус", ПСЖ, "Барселона" (да 2022 года). Бразілец — самы тытулаваны футбаліст у гісторыі.
У пачатку студзеня сёлета ў паліцыю на Дані Алвеса падала заяву жанчына, імя якой не называецца. Яна абвінаваціла футбаліста ў "гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару". Інцыдэнт адбыўся ўначы з 30-га на 31-е снежня 2022-га ў адным з начных клубаў Барселоны. Дані Алвес сваю віну адмаўляў, сцвярджаў, што ніколі не бачыў згаданую жанчыну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.