У Іспаніі затрымалі яхту за 130 млн еўра, звязаную з паплечнікам Пуціна
У Іспаніі ў порце Барселоны затрымалі 85-метровую яхту Valerie за 130 млн еўра, звязаную з паплечнікам Уладзіміра Пуціна. Гаворка пра кіраўніка карпарацыі "Растэх", былога афіцэра расійскіх спецслужбаў Сяргея Чэмезава. Як паведамляе El Pais, іспанскія праваахоўнікі праводзяць расследаванне — шукаюць пацверджанне сувязі Valerie і Чэмезава. Алігарх знаходзіцца ў "чорным спісе" ЕС з 2014 года. Апошнім часам ён выступае з ваяўнічымі заявамі наконт вайны ва Украіне.
Іспанскія ўлады згадваюць і іншыя яхты расійскіх алігархаў, якія таксама могуць трапіць пад арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.