У Італіі парашутыст прызямліўся на поле падчас футбольнага матча
У Італіі парашутыст прызямліўся на поле падчас футбольнага матча. Гэта быў паядынак Серыі А паміж "Сасуола" і "Інтэрам". Ішла 43-я хвіліна, калі на поле прызямліўся парушальнік і спыніў гульню. Парашутыста хутка затрымалі сцюарды і вывелі з поля. Матывы ўчынку парашутыста пакуль невядомыя. Па адной з версій, ён трапіў на стадыён выпадкова.
У выніку "Інтэр" выйграў з лікам 4:3.
Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.