У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару

Байца тэрабароны знайшлі "пад заваламі" разбуранага будынка

Байца тэрабароны знайшлі "пад заваламі" разбуранага будынка / ivatsevichy.by

У Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці прайшлі абласныя трэніроўкі па мабілізацыйнай падрыхтоўцы з удзелам чыноўнікаў, міліцыі, тэрытарыяльнай абароны і медыкаў. Адпрацоўвалася абарона будынка Івацэвіцкага райвыканкама ў мірны час, у "пагрозлівы перыяд" і падчас вайны. Днямі каля яго з'явіліся бетонныя блокі, мяхі з пяском, металічныя "вожыкі" і калючы дрот. У сераду ж там выставілі міліцыянераў з аўтаматамі. Падкрэсліваецца неабходнасць абароны аб'ектаў уласнымі сіламі — войскі будуць на фронце.

Падчас вучэнняў асаблівую ўвагу надавалі пытанням арганізацыі захоўвання медыцынскай тэхнікі і маёмасці на складах Брэсцкай абласной базы захоўвання. Медыкі адпрацоўвалі аказанне дапамогі параненым байцам тэрытарыяльных войскаў і ратавальнікам, якія паводле легенды вучэнняў пацярпелі падчас вайны — іх знаходзілі "пад заваламі". А гэта значыць, што не выключаюцца ракетныя ўдары па аб'ектах у Беларусі.

У Івацэвічах адпрацоўвалі дапамогу байцам, пацярпелым у выніку ракетнага ўдару
ivatsevichy.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі