У Калінкавіцкім раёне мужчына падарваўся на міне часоў вайны (фота)

У Калінкавіцкім раёне мужчына падарваўся на міне часоў вайны (фота)

У Калінкавіцкім раёне 48-гадовы мужчына падарваўся на міне часоў вайны. Трагедыя здарылася ўвечары ў аўторак, 6 чэрвеня. Калі на адным з падворкаў адбыўся выбух, міліцыю і медыкаў выклікаў сусед, які пабачыў параненага мужчыну. Ён атрымаў шматлікія аскепкавыя раненні і памёр. Высветлілася, што гэта брат гаспадара дома (апошні быў на лецішчы). Выбух пашкодзіў і будынак, інфармуе “Гомельская праўда”.

Праваахоўнікі мяркуюць, што загінулы праводзіў маніпуляцыі з боепрыпасам. Побач знайшлі паяльную лямпу, вядро, сантэхнічны ключ, металічныя фрагменты верагодна міны. Як рапавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, прызначаны судова-медычная і крыміналістычная экспертызы.

Як паведаміў газеце "СБ. Беларусь сегодня" афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч, загінулы захапляўся гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, вывучаў баявыя дзеянні на тэрыторыі раёна. Не выключана, што ён шукаў на месцах баёў зброю і боепрыпасы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі