У Калодзішчах на ўездзе ў ваенны гарадок была "маштабная паломка каналізацыі"

Калодзішчы ў студзені 2024-га

Калодзішчы ў студзені 2024-га / pristalica.by

У Калодзішчах пад Мінскам на ўездзе ў ваенны гарадок была "маштабная паломка каналізацыі". Праблему ўдалося вырашыць толькі за 13 дзён, паведамляе pristalica.by.

Здарэнне адбылося ўвечары 11 студзеня. На тэрыторыі вайсковай часці цалкам спынілася праца каналізацыйнага калектара дыяметрам 300 мм. У выніку наваколле пачало заліваць "гаспадарча-бытавымі сцёкамі".

Спачатку на калектары дзяжурылі асенізацыйныя машыны, якія выпампоўвалі сцёкі да меркаванага засора і злівалі ніжэй у працоўную частку калектара. Пасля работнікі водаканала змантавалі перапампоўваючую станцыю, якая па часовым трубаправодзе пампавала сцёкі ў аўтаматычным рэжыме. І гэта працягвалася да 25 студзеня. А 18 студзеня было прынятае рашэнне раскопваць увесь участак каналізацыі. Праз тыдзень калодзеж і ўчастак трубаправода былі дэмантаваныя. Паведамляецца, што ў цяперашні час "сістэма працуе ў штатным рэжыме".

Інфраструктура ў Беларусі састарэла і патрабуе ўкладання значных сродкаў, з-за чаго пачасціліся камунальныя аварыі (за апошнія суткі яны здарыліся ў Віцебску і Мінску). А грошы ідуць найперш на сілавікоў.

У Калодзішчах на ўездзе ў ваенны гарадок была "маштабная паломка каналізацыі"
pristalica.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі