У Каложскай царкве прайшло беларускамоўнае набажэнства (фота, відэа)
23 сакавіка ў старажытнай Каложскай праваслаўнай царкве ў Гродне прайшло набажэнства за Беларусь. Беларускамоўнае, дарэчы (відэа Марыі Вайтовіч). У храме былі і людзі, якія прыйшлі на святкаванне ўгодкаў БНР у Каложскім парку. Прынеслі і бел-чырвона-белы сцяг. Святкаванне пачнецца а 13-й гадзіне.
Пасля заканчэння свята, у 17:30 у фарным касцёле ў Гродне пройдзе каталіцкая імша за Беларусь.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё