У Камянецкай вежы прыбралі сцяг з "Пагоняй" — "Наша Ніва"
Сцяг з "Пагоняй" у Камянецкай вежы
У музеі, які размяшчаецца ў Камянецкай вежы ХІІІ стагоддзя, з экспазіцыі знік сцяг Вялікага Княства Літоўскага з выявай вершніка, піша "Наша Ніва".
Раней сцяг з гербам "Пагоня" быў на верхнім ярусе вежы. Побач з ім вісеў сцяг з "Калюмнамі" — родавым знакам Гедзімінавічаў. Цяпер сцяг з "Пагоняй" прыбралі, але "Калюмны" засталіся.
Выданне звязвае гэтыя змены ў экспазіцыі музеі з візітам у Каменец міністра культуры Анатоля Маркевіча ў сакавіку 2023 года. тады чыноўнік наведваў і Камянецкую вежу.
Дарэчы, герб "Пагоня" ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасцей як нематэрыяльная спадчына. Аднак на практыцы сілавікі пераследуюць за яго выкарыстанне гэтак сама, як і за бел-чырвона-белы сцяг. І гэта пры тым, што "Пагоня" ёсць на гербе, напрыклад, Рэчыцы і Віцебскай вобласці, а таксама з'яўляецца часткай герба Магілёва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.