У канскім фільме прагучала беларуская партызанская “Лясная песня”

У канскім фільме прагучала беларуская партызанская “Лясная песня”

У фільме расійскага рэжысёра Кірыла Міханоўскага "Give me Liberty" пра савецкіх эмігрантаў у ЗША прагучала беларуская партызанская песня. У сцэне пахавання адной з эмігрантак, якая была родам з Заходняй Беларусі, яе сябры і сваякі спяваюць "Лясную песню" беларускага паэта Адама Русака.

Зняты ў ЗША фільм "Give me Liberty", паспеў пабываць на фестывалях "Сандэнс" і ў Канах, а таксама ў рамках праграмы “Лістапад. Калекцыя”. Фільм нічога не выйграў, але атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі сярод крытыкаў. Так, на папулярным сайце Metacritic.com у фільма рэйтынг 82 са 100.

Адам Русак — вядомы беларускі паэт, ён напісаў каля 300 песень. З іх найбольш вядомымі сталі песні: “Бывайце здаровы”, “Лясная песня”, “Не за вочы чорныя”, “Як правёў мяне Цімох”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі