У Карэліцкім раёне згарэлі дзясяткі цялят, не выключаецца падпал (фота, відэа)

У Карэліцкім раёне згарэлі дзясяткі цялят, не выключаецца падпал (фота, відэа)

У Карэліцкім раёне згарэлі больш за тры дзясяткі цялят. Здарэнне адбылося ўдзень 2 траўня на тэрыторыі гаспадаркі "Лукі-Агра" ў вёсцы Далматоўшчына. Загарэліся рулоны саломы, якія знаходзіліся па перыметры цялятніка. Там былі 65 цялят ва ўзросце да 6 месяцаў. Работнікам фермы і супрацоўнікам МНС удалося выратаваць толькі 31 цяля. Разглядаецца версія ўзнікнення пажару з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, інфармуе газета "Полымя".

Прэс-служба МНС паведамляе, што сярод версій разглядаецца і падпал. Дарэчы, агонь знішчыў 25 тон саломы ў рулонах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі