У Кармянскім раёне даішнікі затрымалі самаробны аўтамабіль

У Кармянскім раёне даішнікі затрымалі самаробны аўтамабіль

У Кармянскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі самаробны аўтамабіль. Яны звярнулі ўвагу на дзіўную машыну, якую сустрэлі на адной з аўтадарог. Аўтамабіль рэзка звярнуў на палявую дарогу і спыніўся. Двое невядомых, якія былі ў ёй, уцяклі. Пазней іх затрымалі. Як паведамляе гомельская міліцыя, гэта былі 21-гадовы жыхар аграгарадка Барсукі і яго 17-гадовы прыяцель.

У машыне знайшлі 15 мяхоў са збожжам. Па словах хлопцаў, яны знайшлі іх на полі. Але гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Насамрэч, збожжа скралі са склада. За крадзеж маладым людзям пагражае штраф. 17-гадовага вадзіцеля чакае яшчэ пакаранне за кіраванне машынай без правоў. Што да самаробнага аўтамабіля, то ён апынуўся на стаянцы пад аховай.

У Кармянскім раёне даішнікі затрымалі самаробны аўтамабіль
На месцы затрымання / vk.com/uvd.gomel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі