У Касцюковіцкім раёне жанчына пяць дзён блукала па лесе

У Касцюковіцкім раёне жанчына пяць дзён блукала па лесе

У Касцюковіцкім раёне жанчына пяць дзён блукала па лесе, пакуль яе не знайшлі. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, 53-гадовая жыхарка аграгарадка Белая Дуброва 12 кастрычніка дапамагала аднавяскоўцам нарыхтоўваць сена. Увечары, дарогай дадому, яна некуды знікла —  магчыма, пайшла не тым шляхам і заблукала.

Аднавяскоўца сталі яе шукаць, але марна. Тады давялося звярнуцца ў міліцыю.

Праваахоўнікі пяць дзён прачэсвалі лясы, палі, балоты і прылеглую да аўтадарог мясцовасць. У выніку жанчыну знайшлі ў лесе каля вёскі Зарэчча. Жанчына была ў прытомнасці, але знясіленая. Зрэшты, у дапамозе медыкаў яна патрэбы не мела, таму яе адпусцілі дадому.

У Касцюковіцкім раёне жанчына пяць дзён блукала па лесе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі