У Казахстане праз чатыры гады забароны разблакавалі Livejournal

У Казахстане праз чатыры гады забароны разблакавалі Livejournal

У Казахстане камітэт сувязі, інфарматызацыі і інфармацыі міністэрства па інвестыцыях і развіцці прыняў рашэнне аднавіць доступ да рэсурсу Livejournal.com на тэрыторыі краіны, перадае ВВС.

У камітэце патлумачылі, што адміністрацыя рэсурсу выдаліла “супрацьпраўныя матэрыялы”, з-за якіх доступ у ЖЖ быў заблакаваны. У прыватнасці, гаворка і дзе пра тэксты “з прыкметамі прапаганды тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму, з публічнымі заклікамі да здзяйснення актаў тэрарызму і вырабу выбуховых прыладаў”.

Рашэнне камітэту набывае моц сёння, 11 лістапада.

ЖЖ быў закрыты на тэрыторыі Казахстана з 20 жніўня 2011 года паводле рашэння суда. На той момант кіраўніцтва Livejournal адмаўляла, што казахстанскія ўлады звярталіся да яго з запытамі наконт выдалення нейкіх матэрыялаў.

Раней у Казахстане таксама блакавалі ЖЖ: гэта адбывалася ў 2010 годзе перад самітам АБСЕ. Тады у ЖЖ заблакавалі блог былога амбасадара Казахстана ў Аўстрыі і былога зяця прэзідэнта Нурсултана Назарбаева Рахата Аліева, які выступаў з адкрытай крытыкай кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі