У Казахстане збіраюцца ўвесці свой “падатак для дармаедаў”

У Казахстане збіраюцца ўвесці свой “падатак для дармаедаў”

У Казахстане збіраюцца ўвесці свой “падатак для дармаедаў”. Гэта будзе “адзіны сукупны плацёж”. Ва ўрадзе яго прыдумалі для спрашчэння рэгістрацыі “нефармальна занятых”.

Як інфармуе сайт kapital.kz, новы падатак аб’яднае чатыры плацяжы: індывідуальны падаходны падатак, абавязковыя пенсійныя ўнёскі, унёскі ў Фонд сацыяльнага медыцынскага страхавання і дзяржаўны фонд сацстрахавання. Чыноўнікі кажуць, што выплата “адзінага сукупнага плацяжу” будзе азначаць “аўтаматычную рэгістрацыю дзейнасці і ўдзел у сістэме медыцынскага і сацыяльнага страхавання, а таксама пенсійнага забеспячэння”.

Памер плацяжу ў месяц складзе для вяскоўца 722 тэнге (гэта каля 2 долараў), для гараджаніна — 2405 тэнге (крыху больш за 7 долараў). Сутнасць новаўвядзення — у невялікай суме падатку. Чыноўнікі падкрэсліваюць, што яго выплата азначае пачатак рэгістрацыі як плацельшчыка, прыпыненне будзе азначаць прыпыненне дзейнасці. Ніякіх дадатковых рэгістрацый і паведамленняў рабіць не давядзецца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі