У Кіеве праходзіць ваенны парад да Дня Незалежнасці. Жывы эфір
Парад у Кіеве
У парадзе прымуць удзел больш за 200 вайскоўцаў NATO, а прымаць яго разам з кіраўніцтвам Украіны будуць 9 міністраў абароны краін Альянсу, у тым ліку кіраўнік Пентагона Джэймс Маціс. Разам з ім у Украіну прыбыў прадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны Курт Уолкер.
У гэтым годзе парад праходзіць без ўрачыстага праходжання ваеннай тэхнікі. Разам з тым, на Крэшчаціку паміж Майданам Незалежнасці і Еўрапейскай плошчай праходзіць выстава новага і мадэрнізаванага ўзбраення і ваеннай тэхнікі, на якой прадстаўлена 70 узораў узбраенняў.
24 жніўня 1991 Вярхоўны Савет УССР прыняў Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны, за які ў снежні 1991 года прагаласавалі на Усеўкраінскім рэферэндуме. 16 ліпеня 1990 ВС УССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны.