У Кіеве заявілі пра ўзмацненне аховы мяжы з Беларуссю

У Кіеве заявілі пра ўзмацненне аховы мяжы з Беларуссю

У Кіеве заявілі пра ўзмацненне аховы мяжы з Беларуссю. Але пры гэтым пагрозаў з боку нашай краіны там на сённяшні дзень не бачаць. Пра гэта ў інтэрв'ю rbc.ua гаварыў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнэка. Паводле яго слоў, у 2014 годзе ўкраінцы "выразна разумелі, што Беларусь з'яўляецца нейтральнай дзяржавай, а цяпер яна фактычна цалкам пад пратэктаратам РФ".

Дэйнэка прыгадаў абвінавачванні з боку афіцыйнага Мінска наконт перапраўкі зброі з украінскай тэрыторыі.

"Нават не хачу гэта каментаваць. На маёй памяці такое было мінімум 3 разы за апошнія 2 гады, калі асабіста [Аляксандр] Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусь з тэрыторыі Украіны трапляе зброя незаконная, — кажа Дэйнэка. — Ні ў адным з выпадкаў гэтая інфармацыя нічым не была пацверджана".

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны афіцыйна звяртаўся да свайго беларускага калегі і "ніякіх тлумачэнняў або фактаў" не атрымаў. "Я лічу, што наогул на гэта не трэба звяртаць увагу", — кажа Сяргей Дэйнэка.

У Кіеве заявілі пра ўзмацненне аховы мяжы з Беларуссю
Сяргей Дэйнэка / Дзяржаўная памежная служба Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі