У Кіеве заявілі, што беларускія афіцэры ўдзельнічаюць у кібератаках

У Кіеве заявілі, што беларускія афіцэры ўдзельнічаюць у кібератаках

У кібератаках супраць украінскіх вайскоўцаў удзельнічаюць беларускія афіцэры. У Кіеве кажуць, што яны ідуць з Мінска.

"Мэтамі атакі становяцца прыватныя паштовыя скрыні ўкраінскіх вайскоўцаў, а таксама звязаных з імі асоб, гаворыцца ў заяве Дзяржспецсувязі Украіны. — Пасля кампраметацыі ўліковага запісу, з дапамогай пратаколу IMAP ажыццяўляецца загрузка ўсёй наяўнай пошты".

Таксама хакеры ў пагонах выкарыстоўваюць "наяўныя кантактныя адрасы для далейшых рассыланняў".

У Дзяржспецсувязі Украіны адзначаюць, што дзейнічае група UNC1151, якая мае свой офіс у Мінску. У яе складзе — кадравыя афіцэры Мінабароны Беларусі. Украінцы называюць іх "вайсковымі злачынцамі" і пагражаюць крымінальнай адказнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі