У Клічаўскім раёне ў лесе шукалі 12-гадовага хлопчыка

У Клічаўскім раёне ў лесе шукалі 12-гадовага хлопчыка

У Клічаўскім раёне ў лесе знік 12-гадовы хлопчык — Армэн Караханян. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС Беларусі, разам з маці каля вёскі Дубна ён збіраў ягады і "застаўся ў нейкі момант без увагі". Мабільнага тэлефона ў хлопчыка не было. Пошукамі займаліся міліцыянеры, ратавальнікі, кінолагі Дэпартамента аховы, леснікі і егеры. Хлопчыка знайшлі ў трох кіламетрах ад месца, дзе ён знік. З ім усё добра.

У Клічаўскім раёне ў лесе шукалі 12-гадовага хлопчыка
Армэн Караханян / МУС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі