У КНДР паказалі відэаролік, які імітуе нанясенне ракетнага ўдару па ЗША

У КНДР паказалі відэаролік, які імітуе нанясенне ракетнага ўдару па ЗША

У КНДР паказалі відэаролік, які імітуе нанясенне ракетнага ўдару па ЗША. Адбылося гэта на ўрачыстасці, прысвечанай 105-м угодкам з дня нараджэння былога кіраўніка краіны Кім Ір Сена. Відэакадры палёту ракеты і нанясення ўдару па амерыканскім горадзе суправаджаліся спевам дзяржаўнага заслужанага хора Паўночнай Карэі.

Апошнім часам з-за "бразгання зброяй" і ядзерных выпрабаванняў, якія праводзіць дыктатарскі рэжым у КНДР, узнікла пагроза вайны на Карэйскім паўвостраве. ЗША занялі жорсткую пазіцыю і гатовыя ўздзейнічаць на Пхеньян усімі даступнымі сродкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі