У КНДР зафіксаваны землятрус: магчыма, ад новых ядзерных выпрабаванняў

У КНДР зафіксаваны землятрус: магчыма, ад новых ядзерных выпрабаванняў

Землятрус магнітудай 3,4 зафіксаваны на паўночным усходзе КНДР. Пакуль дакладна невядома, ці звязана гэта з чарговымі выпрабаваннямі ядзернай зброі ў Паўночнай Карэі. Паводле папярэдніх звестак, землятрус адбыўся прыкладна ў 50 кіламетрах ад паўночнакарэйскага ядзернага палігону. Кітайскія сейсмолагі паведамілі пра магчымы выбух.

Пры гэтым Паўднёвая Карэя лічыць, што землятрус адбыўся з натуральных прычынаў. Геалагічная служба ЗША пакуль таксама не можа назваць дакладную прычыну штуршкоў.

3 верасня Паўночная Карэя правяла шостае ядзернай выпрабаванне. У адказ Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю аб новых санкцыях у дачыненні да КНДР.

Магнітуда цяперашняга падземнага штуршка меншая, чым звычайна бывае пры ядзерных выпрабаваннях у гэтай краіне. Пасля мінулага выпрабавання сейсмолагі зарэгістравалі землятрус з ачагом на паверхні зямлі, там, дзе размяшчаецца ядзерны палігон Пунгеры, перадае ВВС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі