У Кобрынскім раёне павесіўся старшакласнік
Кобрынскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 17-гадовага юнака.
Як паведамляе БелаПАН, паводле папярэдняй версіі, вучань 11-га класа пакончыў жыццё самагубствам. Ён пражываў разам з бацькамі ў адным з сельскіх населеных пунктаў раёна. 21 красавіка каля 17-й гадзіны цела падлетка ў пятлі ў хляве ў двары свайго дома знайшла яго маці.
З месца здарэння следчыя забралі перадсмяротную запіску.
Прычыну смерці юнака высвятляе судова-медычная экспертыза.
Фота — ru.tsn.ua