У конкурсе на "Славянскім базары" ад Беларусі выступіць Аляксей Грос

У конкурсе на "Славянскім базары" ад Беларусі выступіць Аляксей Грос

Аляксей Грос стане прадстаўніком Беларусі на конкурсе фестывалю "Славянскі базар", які пройдзе ў ліпені ў Віцебску. Згодна з правіламі, канкурсанты мусяць выканаць дзве кампазіцыі: сусветны хіт і песню на адной са славянскіх моваў. З кампазіцыямі Грос пакуль не вызначыўся. Па словах музыкі, адным з іх можа стаць "A song for you", вядомая ў выкананні Рэя Чарльза і Крысціны Агілеры (апошняй хіт прынёс "Грэмі" у 2006-м годзе).

Аляксей Грос нарадзіўся ў Салігорску, з'яўляецца артыстам прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". Тройчы станавіўся фіналістам нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі