У Крамлі ўхвалілі ўчынак чальца беларускай паралімпійскай дэлегацыі

У Крамлі ўхвалілі ўчынак чальца беларускай паралімпійскай дэлегацыі

У Крамлі ўхвалілі ўчынак чальца беларускай паралімпійскай дэлегацыі 53-гадовага Андрэя Фомачкіна, які на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра нёс расійскі сцяг. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ён у захапленні ад яго.

"Безумоўна, гэта ўчынак, — цытуе словы Пяскова sputnik.by. — Тым, што зрабілі беларускія паралімпійцы, трэба захапляцца. І, безумоўна, мы высока цэнім такую праяву салідарнасці з нашымі паралімпійцамі, якія цалкам незаслужана і несправядліва былі пазбаўленыя магчымасці выступаць на Паралімпіядзе. Безумоўна, гэта заслугоўвае захаплення".

Хто такі Фомачкін, які нёс расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды

Як паведамляла Еўрарадыё, Фомачкін паспеў прайсці з расійскім сцягам некалькі дзясяткаў метраў. Яго ў яго адабралі прадстаўнікі арганізатараў спаборніцтваў (расійскія паралімпійцы не былі дапушчаныя да спаборніцтваў з-за допінг-скандалу). Міжнародны паралімпійскі камітэт праводзіць расследаванне і вырашае, якія санкцыі могуць быць ужытыя супраць беларускіх паралімпійцаў за гэтую "палітычную акцыю". Як заявіла прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, беларуская паралімпійская дэлегацыя праводзіла яе самастойна, але "гэта пазіцыя дзяржаўная і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэта. Мы салідарныя з расійскімі паралімпійцамі".

Міжнародны паралімпійскі камітэт вывучае магчымыя санкцыі ў дачыненні беларусаў

У Крамлі ўхвалілі ўчынак чальца беларускай паралімпійскай дэлегацыі
Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі