У Краснадарскім краі Расіі пасля атакі беспілотніка загарэлася нафтабаза

Пажар на нафтабазе ў Краснадарскім краі

Пажар на нафтабазе ў Краснадарскім краі / @astrapress

Уначы ад паветранага ўдару беспілотніка ў Цямруцкім раёне Краснадарскага краю загарэлася нафтабаза. Пра гэта паведаміў у сацсетках кіраўнік раёна Фёдар Бабенкоў. Паводле яго слоў, у выніку атакі "адбылося ўзгаранне трох чыгуначных цыстэрнаў з мазутам". Пажару прысвоена высокая катэгорыя складанасці. Работнікаў нафтабазы эвакуявалі, але два чалавекі пацярпелі.

Расійскае Мінабароны сцвярджае, што ў ноч на 31 траўня сродкі СПА знішчылі і перахапілі над Краснадарскім краем 5 супрацькарабельных ракет "Няптун" і 29 беспілотнікаў. Пазней рэсурс ASTRA паведаміў, што акрамя нафтабазы ў Краснадарскім краі ноччу былі атакаваныя і пацярпелі порт "Каўказ" і электрападстанцыя, якая забяспечвае Крым. У порце загарэлася помпавая станцыя, яго супрацоўнікі былі эвакуяваныя. Гэты порт, адзначае рэсурс, пяты па грузаабароце порт Расійскай Федэрацыі і другі ў Чарнаморска-Азоўскім басейне пасля порта Наварасійска. Электрападстанцыя таксама атрымала пашкоджанні, але працягнула сваю працу.

Тым часам над Украінай гэтай ноччу збілі расійскую крылатую ракету і 4 ударныя беспілотнікі тыпу Shahed. А яшчэ расіяне запускалі зенітныя ракеты па Харкаву, піша Hromadske са спасылкай на камандуючага паветранымі сіламі УСУ Мікалая Аляшчука. У Харкаве расіяне патрапілі ў пяціпавярхоўку. На месцы прылёту ідзе разбор завалаў. Вядома пра 5 загінулых і 24 пацярпелых. Сярод параненых ёсць дзеці: хлопчык і дзяўчынка ва ўзросце 12 гадоў.

В Краснодарском крае России после атаки беспилотника загорелась нефтебаза
У Харкаве расійская ракета трапіла ў пяціпавярхоўку / тут і далей фота @DSNS_Kharkiv
В Краснодарском крае России после атаки беспилотника загорелась нефтебаза
В Краснодарском крае России после атаки беспилотника загорелась нефтебаза

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі