У Крычаўскім раёне затрымалі расіяніна з пісталетам, які пагражаў жанчыне

У Крычаўскім раёне затрымалі расіяніна з пісталетам, які пагражаў жанчыне

У Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці затрымалі расіяніна з пнеўматычным пісталетам, які пагражаў забойствам жанчыне. Як інфармуе БЕЛТА, 54-гадовы мужчына на аўтамабілі “Вольва” прыехаў да сваёй 28-гадовай знаёмай у Крычаў. Раней яны непрацяглы час жылі разам у Расіі, але пасля пасварыліся, і беларуска вярнулася ў свой горад. Праз нейкі час расіянін прыехаў на машыне, каб аднавіць адносіны, але атрымаў адмову. Тады ён запатрабаваў вярнуць яго падарункі. Жанчына іх вяртаць не захацела. Тады мужчына і стаў пагражаць пнеўматычным пісталетам. Аднак страляць не стаў, сеў у аўтамабіль і з’ехаў.

Перапалоханая жанчына звярнулася ў міліцыю. Быў аб’яўлены план “Перахоп”, які ахапіў не толькі Крычаўскі раён, але і яшчэ сем раёнаў вобласці. Машыну знайшлі на шашы, пачаўся пераслед. Мужчына спрабаваў уцячы ў Расію, але быў затрыманы, пры ім знайшлі і пісталет. У адносінах грамадзяніна Расіі распачалі крымінальную справу, артыкул — “пагроза забойствам” (арт. 186 КК). Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі