У Крыме расіяне затрымалі яшчэ аднаго ўкраінскага вайскоўца
Затрыманы — камандзір вайсковай часці А4398, капітан другога рангу В.Дзям'яненка.
"Факт затрымання зафіксаваны. Асобы, якія ажыццяўлялі захоп украінскага афіцэра, і іх прыналежнасць, усталяваныя", — піша ў сваім фэйсбуку кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.
Камандаванне структур Мінабароны патрабуе неадкладна вызваліць капітана другога рангу Дзям'яненку, інфармуе УНІАН. Пры невыкананні гэтага патрабавання Мінабароны пагражае ўжыць увесь комплекс мер па вызваленні гэтага афіцэра і вызваленні іншых вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны, выкрадзеных расійскімі вайскоўцамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі АРК.
Фота — Reuters