У "Крытычнай масе" ў Баранавічах паўдзельнічалі больш за сто чалавек (фота)
Традыцыйна такія мерапрыемствы па ўсім свеце ладзяцца ў апошнія пятніцы месяца.
У Баранавічах сёлета яны праводзяцца двойчы на месяц: у другую і апошнюю пятніцы. Ужо адбыліся чатыры "Крытычныя массы". Колькасць удзельнікаў павялічылася з 40 (у першы раз) да 104 (у апошні). Сярод удзельнікаў былі дзеці з бацькамі і людзі сталага веку. Рэакцыя аўтамабілістаў і пешаходаў на вялікую колькасць раварыстаў на вуліцы была вельмі пазітыўная, адзначае "Наша ніва".
Фота — nn.by