У Курапатах разбурылі "лаву Клінтана" (фотафакт)
У Курапатах у чарговы раз разбурылі "лаву Клінтана". Вандалы разбілі яе на чатыры кавалкі. Фота змясціў у Twitter грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч.
Як інфармавала Еўрарадыё, 19 снежня летась "лаву Клінтана" хацеў разбурыць вандал з кувалдай і сякерай, але яго спынілі абаронцы народнага мемарыялу.
Курапаты — месца масавага пахавання ахвяраў сталінскага рэжыму, яно знаходзіцца на ўскраіне Мінска. "Лава Клінтана" была ўсталяваная ў памяць пра наведванне народнага мемарыялу ў пачатку 1994-га тагачасным амерыканскім прэзідэнтам Білам Клінтанам. Яе некалькі разоў знішчалі вандалы, але абаронцы Курапатаў лаву аднаўлялі.