У Курапатах затрымалі Паўла Севярынца (відэа)

У Курапатах затрымалі Паўла Севярынца (відэа)

У другой палове дня 3 кастрычніка ў Курапатах затрымалі Паўла Севярынца, сябра аргамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Як інфармуе Радыё Свабода, на ўездзе ў рэстаран "Поедем поедим" абаронцы Курапатаў спынілі аўтамабіль дырэктаркі забаўляльнай установы Святланы Дубковай. Яна выклікала даішнікаў. Севярынца завезлі ў аддзел міліцыі ў Бараўляны, а пасля — у ізалятар часовага ўтрымання. У чацвер палітыка будуць судзіць.

Актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый з пачатку лета 2018-га ўдзельнічаюць у варце каля рэстарана, які адкрыўся каля Курапатаў, дзе знаходзіцца народны мемарыял (у часы сталіншчыны там расстрэльвалі нявінных людзей). Яны патрабуюць закрыць установу. За час пікетавання Павел Севярынец правёў за кратамі ўжо 40 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі