У Курскай вобласці нясуць значныя страты паўночнакарэйскія вайскоўцы
Нямала параненых паўночнакарэйскіх салдат гіне праз адсутнасць нармальнай эвакуацыі
У Курскай вобласці нясуць значныя страты паўночнакарэйскія вайскоўцы. Пра гэта паведамляе ўкраінскі бок. Гэта пацвердзілі ў Пентагоне.
Як вядома, КНДР паслала ў Расію 12 тысяч сваіх вайскоўцаў, якія праходзілі падрыхтоўку на палігонах. Ужо восенню іх падраздзяленні адправілі ў Курскую вобласць, частку якой працягваюць утрымліваць украінскія войскі. Ужо з'явіліся шматлікія відэа атак дронаў на паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія, як аказалася, да такой вайны яшчэ не адаптаваліся, нясуць значныя страты. У Пентагоне спасылаюцца на атрыманыя даныя пра забітых і параненых вайскоўцаў з КНДР. Адзначаецца, што іх удзел у баях абмяжоўваецца Курскай вобласцю. Яны інтэграваны ў расійскія падраздзяленні і выкарыстоўваюцца ў якасці пяхоты, паведамляе "Голас Амерыкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.