У кваліфікацыі Лігі канферэнцый БАТЭ згуляе з "Коньяспорам" з Турцыі

У кваліфікацыі Лігі канферэнцый БАТЭ згуляе з "Коньяспорам" з Турцыі

15 чэрвеня прайшло лёсаванне другога раўнда адбору футбольнай Лігі канферэнцый. З яго стартуюць дзве беларускія каманды — БАТЭ і "Гомель". Барысаўчане згуляюць з "Коньяспорам" з Турцыі. Гэта бронзавы прызёр мінулага першынства. У 2014-м за "Коньяспор" гуляў Аляксандр Глеб, які перайшоў у каманду з... БАТЭ.

Першы матч для БАТЭ будзе "хатнім". Дзе ён пройдзе, пакуль невядома. Паводле рашэння УЕФА беларускія клубы праводзяць хатнія паядынкі ў еўракубках на нейтральных палях і без гледачоў.

"Гомель" сустрэнецца з "Арысам" з Салонікаў (Грэцыя).

Матчы 2-га раўнда прызначаны на 21 і 28 ліпеня.

У Лізе канферэнцый таксама ўдзельнічае мінскае "Дынама", якое стартуе з першага раўнда. Напярэдадні стала вядома, што дынамаўцы згуляюць з чарнагорскім клубам "Дзедзіч". Калі беларускі клуб яго пройдзе, наступным сапернікам стане ізраільскі "Хапаэль".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі