У кватэру, дзе жыў у Мінску мастак Аляксей Кузьміч, прыходзіла міліцыя

Пасля 2020 года Аляксей Кузьміч з'ехаў з Беларусі

Пасля 2020 года Аляксей Кузьміч з'ехаў з Беларусі / facebook.com/kuzmich.alexei

На адрас, дзе ў Мінску жыў мастак Аляксей Кузьміч, прыходзіў участковы. Пра гэта Кузьміч расказаў у сябе ў сацсетках. Візіт адбыўся пасля таго, як мастак расказаў пра сваё вяртанне ў Мінск. Ён таксама апублікаваў фота з аголеным азадкам на праспекце Пераможцаў на фоне дома з надпісам "Слава пераможцам".

Кузміч сцвярджае, што на фота не ён і "ніякую ср*ку на няміжскім мосце я не паказваў. Хацеў, вядома, але не атрымалася". Паводле яго слоў, на фота — нейкая незямная істота, "увогуле, я не я і ср*ка не мая".

Нагадаем, пасля выбараў 2020 года мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч з'ехаў з Беларусі. У дзень галасавання ён распрануўся на выбарчым участку і прымацаваў да грудзей бюлетэнь, на якім намаляваў "выяву ў выглядзе мужчынскага палавога органа". Гэта цытата з пастановы суда, які прысудзіў Кузьмічу 15 сутак арышту. За мяжой ён таксама ладзіў правакацыйныя перфомансы. Да прыкладу, у Францыі спрабаваў пранікнуць у Елісейскі палац з бутэлькай, "якая нагадвала кактэйль Молатава". У бутэльцы было грудное малако. Пасля ад'езду з Беларусі, Кузьміч казаў, што "страціў свайго ворага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі