У Кыргызстане спалілі пудзіла Лукашэнкі (фота)

Кыргызстанскі праваабаронца Андуруш Тактонасыраў спаліў пудзіла Аляксандра Лукашэнкі перад будынкам парламента Кыргызстану. Такім спосабам грамадскі актывіст выказаў сваё патрабаванне экстрадаваць з Беларусі былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева.

Тактонасыраў раней не аднойчы ладзіў розныя акцыі ля амбасады Беларусі, перадае  rus.azattyk.kg

Курманбек Бакіеў уцёк з Кыргызстану ў 2010 годзе. Яго абвінавацілі ў тым, што ён аддаў загад на расстрэл мірных дэманстрантаў і завочна асудзілі на пажыццёвае зняволенне. Ужо амаль пяць гадоў Бакіеў жыве ў Беларусі, дзе ён атрымаў палітычны прытулак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі