У Латвіі памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю двух уцекачоў, адзін памёр

Агароджа на латвійска-беларускай мяжы / rs.gov.lv
Агароджа на латвійска-беларускай мяжы / rs.gov.lv

Латвійскія памежнікі выявілі на мяжы з Беларуссю двух уцекачоў — грамадзян Афганістана. Мігранты трапілі на латвійскую тэрыторыю "ў выніку перамяшчэння іх з беларускага боку трэцімі асобамі праз загараджальны плот", кажуць у Дзяржаўнай памежнай ахове Латвіі.

Аднаго з іх, мяркуюць латвійскія памежнікі, "працягнулі" цераз мяжу на "самаробных насілках", другога "выштурхнулі" скрозь загадзя праробленую дзірку ў агароджы. Знойдзеныя людзі былі "з яскравымі прыкметамі абмаражэння і крытычным станам здароўя". Адзін з іх пазней памёр у бальніцы.

У Пагранкамітэце Беларусі пракаментавалі паведамленне латвійскіх калегаў. Аспрэчваць не сталі, але папракнулі тым, што "латвійскі бок замоўчвае, што да гэтага ў бальніцы памёр яшчэ адзін іншаземец". Па словах беларускіх памежнікаў, у ноч на 13 снежня каля мяжы з Латвіяй беларускі памежны нарад выявіў бежанца, які расказаў, што яго разам з братам затрымалі на латвійскай тэрыторыі. "Пазней родны замежніка памёр у шпіталі пасля збіцця латвійскімі сілавікамі", — гаворыцца ў паведамленні беларускага Пагранкамітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі