У Латвіі выявілі 400 спроб абыйсці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі

У Латвіі выявілі 400 спроб абыйсці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі

У Латвіі выявілі больш за 400 спроб абыйсці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі. Як паведамляе Служба дзяржаўных даходаў, ужо распачата больш за дзясятак крымінальных працэсаў. У асноўным гаворка ідзе пра тавары, якія ўключаны ў "чорныя спісы" як забароненыя для ўвозу. Звычайна падрабляюцца дамовы, паколькі прадугледжаны выключэнні, якія дазваляюць увозіць тавары, калі яны былі заключаны да ўвядзення санкцый. Таму ў дакументах ставяцца ранейшыя даты.

Служба дзяржаўных даходаў Латвіі адзначае змяншэнне такіх парушэнняў. Пры гэтым з-за доўгага ланцужка паставак няпроста высветліць, хто здзяйсняе парушэнні — латвійскія кампаніі ці пастаўшчыкі з Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі