У Латвіі затрыманы грамадзянін Беларусі, якога падазраюць у шпіянажы

У Латвіі затрыманы грамадзянін Беларусі, якога падазраюць у шпіянажы

У Латвіі затрыманы грамадзянін Беларусі, якога падазраюць у шпіянажы, паведамляе delfi.lv. Па даных Службы бяспекі, ён здабываў інфармацыю на аб'ектах латвійскіх Нацыянальных узброеных сіл, а таксама цікавіўся аб'ектамі крытычнай інфраструктуры. Беларус рабіў фота і відэа. Яго затрымлівалі супрацоўнікі Службы бяспекі Латвіі пры падтрымцы ваеннай контрразведкі. Падчас ператрусаў былі знойдзены і тэхніка, і носьбіты інфармацыі. Праводзіцца расследаванне.

Падкрэсліваецца, што затрыманы мог працаваць у інтарэсах беларускіх спецслужбаў.

Нядаўна ў Польшчы былі затрыманыя два грамадзяіны Беларусі, якіх таксама падазраюць у шпіянажы. Раней беларускіх шпіёнаў затрымлівалі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі