У лесе ў Валожынскім раёне жанчыну шукалі 111 чалавек і 25 адзінак тэхнікі

На месцы выратавальнай аперацыі

На месцы выратавальнай аперацыі / valozhin.by

У Валожынскім раёне знайшлі 59-гадовую жанчыну, якая 6 сакавіка заблукала ў лесе. У той жа вечар для пошукавых работ былі задзейнічаны 15 адзінак тэхнікі і 45 чалавек, а на наступны дзень — 25 адзінак тэхнікі і 111 чалавек (з іх 15 адзінак тэхнікі і 37 супрацоўнікаў МНС). Раніцай 7 сакавіка жанчыну знайшлі мясцовыя жыхары. Яе шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем арганізма.

У лесе ў Валожынскім раёне жанчыну шукалі 111 чалавек і 25 адзінак тэхнікі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі