У Лідскім раёне на пажары загінула сям’я
У Лідскім раёне на пажары загінула сям’я. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ўначы 30 студзеня ў вёсцы Пескаўцы. Пажар пачаўся на лесвічнай пляцоўцы другога паверха двухпавярховага чатырохкватэрнага жылога дома. Агонь знішчыў канапу, якая там стаяла. Загінулі жыхары кватэры, якая знаходзіцца побач з эпіцэнтрам пажару — гаспадар (1957 года нараджэння), гаспадыня (1962 года нараджэння), іх сын (1987 года нараджэння). Іх целы знайшлі ў розных пакоях у кватэры. Яны загінулі ад атручвання чадным газам.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.
Фота: 112.by, sk.gov.by