У Лідзе адмянілі ўрачыстае адкрыццё шыльды Канстанціну Астрожскаму
Урачыстасць фармальна перанеслі на 11 верасня, але ў актывістаў ёсць сур'ёзныя сумневы, што гэта ўвогуле адбудзецца.
Прадстаўнікі ўлады запатрабавалі ў святароў праваслаўнае царквы імя святога Георгія Перамоганосца (на будынку якой ўладкавалі памятную шыльду) пісьмовага дазволу ад епіскапа Наваградскай епархіі. Святары мелі толькі вуснае дабраславенне, а таму падчас набажэнства было аб’яўлена, што ўрачыстае адкрыццё шыльды памяці гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага адбудзецца 11 верасня ў дзень ягонай смерці.
На сцяне лідскай праваслаўнай царквы святога Георгія Перамоганосца ўжо ўсталяваная памятная дошка. Планавалася, што адкрыццё адбудзецца адразу пасля набажэнства, але пакуль яна так і засталася закрытай белай тканінай, інфармуе Радыё Свабода.