У Лідзе хуліганы стралялі з пнеўматычнага пісталета ў вокны жылога дома

У Лідзе хуліганы стралялі з пнеўматычнага пісталета ў вокны жылога дома

У Лідзе двое хуліганаў стралялі з пнеўматычнага пісталета ў вокны і дзверы жылога дома. Спачатку яны распівалі алкагольныя напоі, а пасля іх пацягнула на "прыгоды". Мужчыны стралялі на бляшанках, а пасля так захапіліся "забавай", што расстралялі дом, у якім самі жывуць.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, жыхары, якія апынуліся пад абстрэлам, патэлефанавалі ў міліцыю. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Зламыснікаў затрымалі, распачалі крымінальную справу (па артыкуле "хуліганства"). Адзначаецца, што ім па 28 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі