У Лідзе ізноў была аблава — затрымлівалі за "экстрэмістскія матэрыялы"

Знак на ўездзе ў Ліду

Знак на ўездзе ў Ліду / Лідская газета

Сілавікі правялі чарговую аблаву ў Лідзе, піша праўладны тг-канал "Кружка Гедыміна".

Паведамляецца, што затрыманыя супрацоўнікі мясцовай "Лакакраскі", малочна-кансервавага камбінату і некалькіх прыватных кампаній. Яны чакаюць суда ў ІЧУ. Прычына — "распаўсюд экстрэмістскіх матэрыялаў". 

Выглядае на тое, што мясцовым уладам сапраўды патрэбныя рабочыя рукі для збору камянёў на палях. Як тады тлумачыць перыядычныя затрыманні ў Лідзе, калі рэжым пермог усіх, каго толькі мог?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі