У Літве могуць адмяніць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

У Літве могуць адмяніць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

У Літве могуць адмяніць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю. Гэта прапануе зрабіць літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа, паведамляе Delfi. Ён лічыць, што "праблема з мігрантамі цяпер ужо вырашаная". А ў выпадку пагаршэння сітуацыі надзвычайнае становішча можна будзе ўвесці зноў, заявіў Наўседа.

Калі літоўскія ўлады не падоўжаць рэжым надзвычайнае становішча на мяжы з РБ, які дзейнічае з 10 лістапада 2021-га, то ён завершыцца ўжо ў сярэдзіне студзеня.

Літва ўвяла надзвычайнае становішча з-за міграцыйнага крызісу. Летам 2021-га менавіта яна стрымлівала асноўны паток нелегальных мігрантаў, якія ішлі з Беларусі. Ужо восенню мігранты намагаліся патрапіць у асноўным у Польшчу.

З-за надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю ў Сейме Літвы затрымліваюцца папраўкі да Канстытуцыі аб прамых выбарах мэраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі