У Літве сёлета колькасць беларусаў скарацілася амаль на тры тысячы чалавек
Мяжа Літвы, ілюстрацыйнае фота
Жорсткае міграцыйнае заканадаўства дазволіла знізіць міграцыйныя патокі ў Літву з Беларусі, Украіны і Расіі. Пра гэта заявіла кіраўніца Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце.
На афіцыйным сайце МУС паведамляецца, што па стане на 1 снежня 2024 года ў Літве жывуць 213 338 замежнікаў, якія атрымалі дазволы на жыхарства. Сёлета 1 студзеня такіх замежнікаў было 221 848 чалавек.
За гэты года колькасьць грамадзян Расіі ў Літве скарацілася з 15 888 да 15 105, грамадзян Беларусі — з 62 167 да 59 399, а грамадзян Украіны — з 86 353 да 68 166.
У МУС паведамляюць таксама, што ад пачатку года да 1 лістапада анулявалі або адмовілі ў выдачы 24 368 дазволаў на пражыванне. За ўвесь 2023 год гэтая лічба была ўдвая меншай — 10 767.
Таксама сёлета Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 577 грамадзянам Беларусі і 278 — Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.