У Літве візавыя абмежаванні для беларусаў і расіян замацуюць у асобным законе

Беларуска-літоўская мяжа / Reuters
Беларуска-літоўская мяжа / Reuters

Літоўскі ўрад вырашыў аформіць візавыя абмежаванні для беларусаў і расіян у асобны закон, піша агенцтва BNS. Цяпер гэтыя абмежаванні рэгулююцца пастановай "Аб надзвычайным становішчы для грамадзян Расіі і Беларусі".

Дакумент быў прыняты летась, тэрмін яго дзеяння заканчваецца 16 сакавіка. Гэтая пастанова прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці працэдуры выдачы віз для грамадзян дзвюх краін. Беларусам цяпер, у прыватнасці, выдаюць толькі нацыянальныя візы, запыты на шэнгенскія візы не прымаюцца. Для расіян і зусім дзейнічае забарона на ўезд. Выключэнне складаюць толькі дыпламаты, дысідэнты, супрацоўнікі транспартных кампаній, члены сем'яў грамадзян ЕС, а таксама расіяне, якія маюць від на жыхарства або доўгатэрміновыя нацыянальныя візы дзяржаў Шэнгенскай зоны.

У Кабінеце міністраў Літвы асцерагаюцца, што калі Сейм вырашыць не працягваць надзвычайнае становішча, то названыя абмежаванні перастануць дзейнічаць. Таму патрэбны асобны закон. Намесніца міністра замежных спраў Ёвіта Нелюпшэне заявіла BNS, што гэты закон павінен стварыць "рэжым нацыянальных санкцый", які "забяспечыць юрыдычную яснасць". Таму ўрад просіць Сейм разгледзець пытанне аб новым законе ў тэрміновым парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі