У Літве затрымалі дальнабойшчыка з Беларусі з фальшывымі правамі кіроўцы

Падробленыя правы кіроўцы / vsat.lrv.lt

Падробленыя правы кіроўцы / vsat.lrv.lt

У Літве затрымалі дальнабойшчыка з Беларусі з фальшывымі правамі кіроўцы. 34-гадовы мужчына заявіў, што атрымаў іх у Расіі, дзе вучыўся і працаваў.

Як піша vsat.lrv.lt, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Лаварышкес" (з беларускага боку — "Катлоўка"). Беларус спрабаваў уехаць у Літву, дзе ён мае часовы від на жыхарства і працуе дальнабойшчыкам. Аднак да яго пасведчання кіроўцы ўзніклі пытанні. Высветлілася, што яно надрукавана на прынтары.

Грамадзянін Беларусі арыштаваны на месяц, яму пагражае да чатырох гадоў зняволення.

Некалькі гадоў таму ў Польшчы затрымалі дальнабойшчыка з Беларусі з фальшывымі польскімі правамі кіроўцы. Мужчына прызнаўся, што купіў іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі