У Літве заявілі пра датычнасць расійскай выведкі да пажару ў Ikea ў Вільні

Ikea ў Вільні / delfi.lt
У Літве заявілі пра датычнасць расійскай выведкі да пажару ў гандлёвым цэнтры Ikea ў Вільні. Пажар адбыўся 9 траўня мінулага года. Адразу ўзнікла падазрэнне, што гэта быў падпал. Справа аб тэракце ўжо перададзена ў Віленскі акруговы суд.
Як піша Delfi, выбухоўку падклалі двое падлеткаў, якіх завербавалі расійскія спецслужбы. Абодва яны з'яўляюцца грамадзянамі Украіны. Адзін з хлопцаў — непаўналетні. У Літве яму выставілі абвінавачванні ў арганізацыі тэракту і незаконным захоўванні выбухоўкі. Другі ўкраінец быў затрыманы ў Польшчы, і судзіць яго будуць там.
"Арганізатары — расійская ваенная разведка", — кажа галоўны пракурор Дэпартамента расследавання арганізаваных злачынстваў Генпракуратуры Літвы Артурас Урбяліс. Група за грошы планавала іншыя тэракты, перадавала звесткі для іх планавання.
Мэтай тэрарыстычных актаў было "сур'ёзнае запалохванне грамадства абедзвюх дзяржаў [Літвы і Латвіі], незаконнае прымус Літоўскай Рэспублікі, Еўрапейскага Саюза і іншых дзяржаў да скарачэння або спынення падтрымкі Украіны, а таксама дэстабілізацыя найважнейшых палітычных, эканамічных і сацыяльных структур дзяржавы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.