У Польшчы за дыверсіі затрымалі дзевяць чалавек, у тым ліку беларусаў — Туск

Дональд Туск

Дональд Туск / Omar Marques/Getty Images

Дзевяць чалавек затрымалі ў Польшчы па падазрэнні ў дыверсійнай дзейнасці па заданні расійскіх спецслужбаў. Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск расказаў у інтэрв'ю тэлеканалу TVN24.

Паводле яго, гаворка ідзе пра збіццё, падпалы і спробы падпалу. Публічных асобаў сярод затрыманых няма — гэта нанятыя людзі. "Некаторыя з іх — выхадцы з крымінальнага свету, гэта датычыць у роўнай ступені грамадзян Украіны, Беларусі і Польшчы. Гэтае пытанне не носіць нацыянальнага характару", — падкрэслівае Туск.

У прыватнасці, ён апавёў пра спробу падпалу завода па вытворчасці фарбаў ва Уроцлаве. Дыверсія, кажа Туск, была замоўленая расійскімі спецслужбамі.

Кіраўнік польскага ўрада сцвярджае, што такія ж дыверсіі планаваліся і ў іншых краінах — напрыклад, у Літве, Латвіі ды Швецыі. Паводле Туска, пажар на складзе гандлёвага цэнтра Ikea ў Вільні на пачатку траўня адбыўся ў выніку падпалу, а затрыманыя пасля здарэння людзі могуць быць датычныя да спробаў дыверсій (пераважна падпалаў) на тэрыторыі Польшчы.

Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна ў Літве папярэдзілі пра магчымыя падпалы ў гандлёвых цэнтрах і на складах, асабліва тых кампаній, якія падтрымліваюць Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі