У Літве заявілі пра рэкордную колькасць мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі
У Літве заявілі пра рэкордную колькасць мігрантаў у 2022 годзе, якія прыйшлі з Беларусі. Літоўскія памежнікі за суткі спынілі і развярнулі назад 68 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу, паведамляе lrytas.lt.
Днямі МУС Літвы ўжо адзначала, што нелегальных мігрантаў з Беларусі стала больш. Гаворка ішла новую тэндэнцыю: гэтыя людзі дабіраюцца ў Беларусь праз Расію. Беларускія памежнікі абураліся, што літоўцы зноў сталі актыўна разварочваць мігрантаў на мяжы і адпраўляць іх назад у нашу краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.