У Львове загінула 22-гадовая турыстка з Беларусі
У Львове загінула 22-гадовая турыстка з Беларусі. Яна атруцілася чадным газам. Яе 21-гадовы жаніх знаходзіцца ў рэанімацыі, інфармуе сайт tsn.ua.
Вядома, што турысты прыехалі з Мінска. Яны знялі на некалькі дзён кватэру ў Львове. Мяркуецца, што трагедыя адбылася з-за сапсаванай газавай калонкі. Дзяўчына відаць збіралася прыняць ванну і ўключыла калонку, пасля чаго чадны газ пайшоў па кватэры. Яе жаніх паспеў выклікаць "хуткую".
Дзяўчыну выратаваць не ўдалося. Хлопец знаходзіцца ў шокавым стане ў бальніцы. Ён не хоча гаварыць пра тое, што адбылося.
Тым часам паліцыя праводзіць расследаванне. Калі пацвердзіцца версія пра сапсаваную газавую калонку, гаспадару кватэры пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
У Львове знаходзіліся і бацькі хлопца, яны здымалі іншую кватэру.